25 чэрвеня 2021 г. — 80 гадоў з дня стварэння Старасельскага партызанскага атрада імя М. М. Чарнака брыгады імя І. В.Сталіна Брэсцкага партызанскага злучэння (1941)
На другі дзень вайны ў лесе ля в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці арганізавалася група байцоў і камандзіраў (каля 300 чалавек), якія адсталі ад часцей Чырвонай арміі, пад камандаваннемлейтэнанта Сяргея Сяргеевіча Шыканава, камандзіра кулямётнай роты 125-га палка. Было вырашана застацца ў Старасельскім лесе і арганізаваць партызанскі рух у тыле ворага. 25 чэрвеня 1941 г. быў створаны Старасельскі партызанскі атрад — першы на Жабінкаўшчыне.
1 лістапада 2016 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікітавіча Чарнака (1911–1943), аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў Жабінкаўскім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Міхаіл Мікітавіч Чарнак нарадзіўся 1 лістапада 1911 года ў вёсцы Старое Сяло Азяцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Азяцкага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах у Расіі, вярнуліся на радзіму ў 1924 годзе.